Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Адно акно // Аплата паслуг

Аплата паслуг

Вытрымкі з Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. "Аб асновах адміністрацыйных працэдур"


Артыкул 13. Плата, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур


1. Платай, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, з'яўляюцца: зборы (пошліны), якія выплачваюцца зацікаўленымі асобамі;


плата за паслугі (работы), якія аказваюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, уносіцца зацікаўленымі асобамі ўпаўнаважаным органам, іншым дзяржаўным органам, іншым арганізацыям.


2. У выпадку, калі пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур спаганяецца плата ў выглядзе збору (пошліны), яе памер указваецца ў актах заканадаўства, прадугледжаных абзацам першым часткі першай пункта 2 артыкула 3 гэтага Закона, з улікам устаноўленых падатковым заканадаўствам ставак такіх плацяжоў.


3. Памер платы за паслугі (работы), якія аказваюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, не можа перавышаць эканамічна абгрунтаваных затрат, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур.


Парадак разліку эканамічнай абгрунтаванасці затрат, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, а таксама парадак вяртання платы за паслугі (работы), якія аказваюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.


Аплаціць дзяржаўную пошліну і платныя паслугі можна ў бліжэйшых аддзяленнях банка і пошты: Цэнтр банкаўскіх паслуг № 120 ААТ "ААБ Беларусбанк"


Адрас: Брэсцкая вобласць, г.Маларыта, вул.Чырвонаармейская, 6

Афіцыйны сайт банка: https://belarusbank.by


Час працы кас:

Пн.- чц. 8:30-17:30

Пт. 8:30-16:15


Субота, нядзеля - ВЫХАДНЫЯ


Маецца плацежна-даведачны тэрмінал


Рэквізіты раённага бюджэту: Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў РБ па Брэсцкай вобласці,


УНП 200676206,


банкаўскі рахунак №BY85AKBB36002230002410000000 у ААТ «ААБ Беларусбанк» г.Мінск,


код банка AKBBBY2X,


код плацяжу 04301 (плата за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры).


За даведкі аб жылых памяшканнях, якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзяніна і членаў яго сям'і, у населеным пункце па месцы падачы заявы.


шлях аплаты ў сістэме «ЕРІП»: Сістэма «Разлік» → Нерухомасць → Кадастравыя агенцтвы → Брэст → Брэсцкае агенцтва → Паслугі кадастравага агенцтва → Увесці нумар квітанцыі