Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 7 САКАВIКА 2024 Г. № 22 АБ ВЫЗНАЧЭННI ПЕРАЛIКУ КАПIТАЛЬНЫХ ПАБУДОЎ (БУДЫНКАЎ, ЗБУДАВАННЯЎ), IХ ЧАСТАК

03/04/2024 15:04
 

 

 

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

7 САКАВIКА 2024 Г. № 22

АБ ВЫЗНАЧЭННI ПЕРАЛIКУ КАПIТАЛЬНЫХ ПАБУДОЎ (БУДЫНКАЎ, ЗБУДАВАННЯЎ), IХ ЧАСТАК

На падставе падпункта 1.9 пункта 1 i падпункта 4.1 пункта 4 артыкула 228, падпункта 1.1 пункта 1 i падпункта 7.1 пункта 7 артыкула 239 Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызначыць, што да капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), iх частак, якiя вызваляюцца ад падатку на нерухомасць, i капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), iх частак, зямельныя участкi (часткi зямельных участкаў) занятыя якiмi вызваляюцца ад зямельнага падатку, адносяцца наступныя нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, уключаныя ў раздзел 1 Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь:

помнiкi архiтэктуры з чацвёртым знакам шыфра гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – Г;

помнiкi горадабудаўнiцтва з чацвёртым знакам шыфра гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – Е.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання i распаўсюджвае сваё дзеянне на адносiны, якiя ўзнiклi з 1 студзеня 2024 г.

 

Мiнiстр

А.М.Маркевiч