28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 жніўня вырастуць субсідыі ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы. Аб гэтым
паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У гарадах прадугледжана субсідыя ў памеры 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, што складае 5834,07 рубля. У малых гарадах, раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы і сельскіх населеных пунктах сума павялічваецца да 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму - 7955,55 рубля. Максімальны памер 20 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, або 10607,4 рубля, выдзяляецца пры арганізацыі беспрацоўнымі прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.
Памеры субсідый будуць дзейнічаць да 31 кастрычніка 2026 года.
Для атрымання субсідыі трэба быць зарэгістраваным як беспрацоўны ў службе занятасці, дасягнуць 18 гадоў, падаць заяву і прадаставіць бізнес-план. Спецыялісты службы могуць аказаць дапамогу ў яго распрацоўцы.-0-