У разгар турыстычнага сезона Міністэрства спорту і турызму нагадвае аб дзеючых у Рэспубліцы Беларусь правілах аказання экскурсійнага абслугоўвання.
Праводзіць экскурсіі ў Беларусі могуць толькі спецыялісты, якія атэставаны ў дзяржаўнай установе "Нацыянальнае агенцтва па турызме" і маюць адпаведныя дакументы.
Дадзеныя патрабаванні рэгулююцца:
пастановай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2023 г. № 33 " Аб устанаўленні прафесійных
Што гэта значыць? Гэта значыць, што толькі асобы, якія падрыхтаваліся і прайшлі прафесійную атэстацыю, якая пацвярджае кваліфікацыю экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, з дапамогай камп'ютарнага тэсціравання на веданне гісторыі і геаграфіі Беларусі, палітычнага ладу, мовазнаўства і методыкі экскурсійнай работы, а таксама прайшлі вуснае сумоўе па абранай тэме. Атэстацыйнай камісіі прэтэндэнт павінен прадставіць кантрольныя тэксты і тэхналагічныя карты экскурсій, па якіх ён збіраецца працаваць.
У выпадку паспяховага праходжання атэстацыі прэтэндэнт атрымлівае бейдж, пасведчанне і пералік тэм, якія ён абараніў. Дадзеныя атрыбуты экскурсаводу, гіду-перакладчыку неабходна мець пры сабе.
Звяртаючыся ў турыстычную кампанію, неабходна ўдакладніць: атэставаныя ці ёсць у іх экскурсаводы, гіды-перакладчыкі. Турыстычныя кампаніі могуць працаваць толькі з атэставанымі спецыялістамі. Замежныя экскурсаводы праводзіць працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не могуць.
Па стане на 1 ліпеня 2023 г.у Беларусі атэставана 1250 чалавек. З іх-1050 экскурсаводаў і 200 гідаў-перакладчыкаў. Іх колькасць з кожным годам павялічваецца. Напрыклад, у 2022-м быў атэставаны 191 новы экскурсавод.
Экскурсавод, Гід-перакладчык можа быць атэставаны па 1 маршруце, а можа і па 10. Па кожным з іх ён праходзіць асобную атэстацыю. Ёсць, аднак, выключэнні.
На тэрыторыі нацыянальных паркаў, запаведнікаў, прамысловых прадпрыемстваў, музейных і мемарыяльных комплексаў, могуць праводзіць экскурсіі толькі іх штатныя або пазаштатныя работнікі.
На сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме ў адкрытым доступе размешчаны Нацыянальны рэестр экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Рэспублікі Беларусь:
https://www.belarustourism.by/guides/
Таксама нагадваем, што пры Нацыянальным агенцтве па турызме арганізаваны курсы падрыхтоўкі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Усе жадаючыя могуць прайсці падрыхтоўку і атрымаць багаж ведаў, неабходных для падрыхтоўкі да атэстацыі:
https://www.belarustourism.by/uslugi/?ELEMENT_ID=537