Малоритский районный исполнительный комитет

Малоритский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Год исторической памяти

Радавод 2022

15/03/2022 07:46

З мэтай стварэння ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыццяўлення дыялогу культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі ў дзяржаўных  установах адукацыі Маларыцкага раёна ў лютым 2022 года праводзіцца раённы агляд фальклорнага мастацтва “Радавод” (дыстанцыйна).

 

Задачамі фестывалю з’яўляюцца: прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем выхавання дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнай народнай творчасці;

 

удасканаленне форм арганізацыі вольнага часу ў дзіцяча-маладзёжным асяроддзі;

 

абмен ідэямі і ведамі, паляпшэнне ўзаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў і нацыянальнасцей праз фальклорнае мастацтва;

 

наладжванне прыгранічных сувязей паміж суседнімі краінамі;

 

узаемаўзбагачэнне славянскіх культур праз зносіны дзяцей і моладзі.

 

У фестывалі прымаюць удзел навучэнцы, калектывы народнай творчасці, гурты, ансамблі, індывідуальныя выканаўцы фальклорнага мастацтва, танцавальныя пары – выканаўцы народных побытавых танцаў, пераемнікі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і традыцыйнай кухні ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вобласці.

 

Запрашаем усіх жадаючых аматараў фальклорнага мастацтва прыняць удзел у раённым аглядзе "Радавод".


Радавод 2022

К списку новостей

Полезные ссылки