Па тэрыторыі Маларытчыны прайшоў аўтапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім прыняло ўдзел амаль 60 аўтамабіляў розных гадоў выпуску і 12 матацыклаў. Удзельнікі аўтапрабегу – а гэта больш за дзвесце чалавек – пад дзяржаўнымі сцягамі з патрыятычнымі песнямі праехалі маршрутам Маларыта – Збураж – Ланская – Арэхава, дзе праходзілі франтавыя дарогі нашых дзядоў і прадзедаў, дзе грымелі баі і гінулі салдаты, дзе здзяйсняліся подзвігі і набліжалася Перамога.
Прапануем вялікі фотарэпартаж. Падрабязна чытайце ў наступным нумары “Голаса часу”













































