Малоритский районный исполнительный комитет

Малоритский районный исполнительный комитет
burger
Главная // 80 лет освобождения территории Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Подзвіг лётчыкаў на Маларытчыне

09/05/2024 11:31

 

Усё далей адыходзяць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Аднак не гасне памяць пра гераічныя дні і гады, не сціхае боль, не затуманьваецца слава подзвігу нашага народа. Нішто не можа сцерці з памяці людской той апалены вайною час. Яна набатам стукае ў нашых душах і не дазваляе забыць бессмяротны подзвіг народа.

Памятаюць  пра Вялікую Айчынную вайну  праўнукі і прапраўнукі тых, хто не вярнуўся з крывавых палёў Вялікай Айчыннай, мужна абараняў незалежнасць нашай Радзімы, не шкадуючы сіл, працаваў у тыле, цаною свайго жыцця набліжаў Перамогу. Падчас адной з экскурсій у краязнаўчы музей «Спадчына» раённай гімназіі экскурсавод расказваў, што на Малaрытчыне няма такога населенага пункта, дзе б захопнікі не раccтралялі ці не закатавалі мірных жыхароў. Крывёю не aдной тыcячы ахвяр фашызму паліта зямля Маларытчыны. Сёння ў рaёне налічвaецца 77 помнікаў  воінскай славы і пахaванняў. 42 аб’екты ўключаны ў cпіс, якому нададзены стaтус гіcторыка-культурнай каштоўнаcці. Сюды aднеcена і 31 воінcкае пахаванне… Экскурсавод гаварыў і пра тое, што на мяжы Маларыцкага і Брэсцкага раёнаў

7 мая 2016 года прайшоў мітынг, у час якога ўстанавілі памятны і інфармацыйны знакі на месцы падзення самалёта ІЛ-4 і на месцы пахавання лётчыка Мікалая Мінчанкі. Вучаніцу раённай гімназіі Марыю Вагнер такі факт зацікавіў. Разам з настаўнікамі Марынай Сіпчук і Алёнай Жалтковіч яна вырашыла сабраць больш інфармацыі пра гэта, каб расказаць сваім аднакласнікам.

У кнізе Яраслава Пархуты «Зямля бацькоў нашых: Падарожжа па родным краі» ёсць раздзел «Цар-дуб». У ім расказваецца гісторыя, якая пачалася ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Неяк да кіраўніка музея Пажэжынскай школы Васіля Масюка з вёскі Старое Раматова прыйшла Марыя Сыч. Жанчына расказала, што ў чэрвені 1944 года яна, сувязная, ляснымі сцежкамі прабіралася ў партызанскі атрад. Недалёка ад цар-дуба сустрэла абарванага, схуднелага чалавека. Ён назваўся савецкім лётчыкам, сказаў, што яго бамбардзіроўшчык быў збіты нямецкімі знішчальнікамі. Мужчына папрасіў звязаць яго з партызанамі. Марыя Сыч прывяла знясіленага лётчыка ў партызанскі атрад. А што з ім было потым, як склаўся яго лёс, не ведала.

Гэтую гісторыю Марыя Вагнер расказала сваім аднакласнікам. Яе аповед нікога не пакінуў абыякавым. Пра такія факты Вялікай Айчыннай вайны не трэба забываць. Гэта неабходна для таго, каб ведаць, якою цаною заваявана наша мірнае і шчаслівае жыццё. Варта памятаць імёны тых, хто да апошняй кроплі крыві абараняў сваю Радзіму, паклaўшы на алтар Перамогі сваё жыццё.


 

К списку новостей

Полезные ссылки