Малоритский районный исполнительный комитет

Малоритский районный исполнительный комитет
burger
Главная // 80 лет освобождения территории Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню піянерскай дружбы і 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

20/05/2024 11:18

 

На гарадской  плошчы  прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню  піянерскай дружбы і 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мерапрыемства былі запрошаны вучні пачатковых класаў  устаноў адукацыі горада і раёна. Падчас яго адбыўся  прыём 72 чалавек у рады акцябрацкай арганізацыі і 250 – у рады піянерскай арганізацыі. Акцябратамі і піянерамі сталі  вучні  раённай гімназіі, СШ № 1 і 2, Замшанскай БШ, Дарапеевіцкай СШ, Ланской СШ, Лукаўскай СШ, Ляхавецкай СШ.

Ганаровае права ўрачыста павязаць піянерскія гальштукі вучням атрымалі ветэраны піянерскага і камсамольскага руху, педагогі ўстаноў адукацыі Маларытчыны. На грудзях у дзяўчат і хлопцаў з’явіліся гальштукі – сімвал адданасці сваёй Радзіме і дзіцячай арганізацыі. Затым на плошчы дружна гучыць абяцанне любіць Радзіму, быць добрымі,  справядлівымі, выдатна вучыцца, дапамагаць тым, хто ў гэтым мае патрэбу, заўсёды прытрымлівацца Статута і прынцыпаў піянерскай арганізацыі.

 

К списку новостей

Полезные ссылки