Малоритский районный исполнительный комитет

Малоритский районный исполнительный комитет
burger
Главная // 80 лет освобождения территории Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветэрана вайны Піліпа Несцеравіч Дзібука павіншавалі са святам Перамогі

11/05/2024 11:23

 


На тэрыторыі раёна ў жывых цяпер засталося толькі два ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з іх  – Піліп Несцеравіч Дзібук – прыжывае ў в. Брадзяцін. 9 Мая да яго завіталі шматлікія госці: старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Эдуард Кандзярэшка, член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Паздзяйкіна, выконваючы абавязкі ваеннага камісара Маларыцкага раёна Аляксандр Каралькоў, старшыня Гвозніцкага сельвыканкама Аляксей Дзямінскі, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Губарэвіч, дырэктар ААТ “Гвозніца” Іван Цымбаліст.

 Піліп Дзібук трапіў на ІІ Украінскі фронт, калі яму не было яшчэ і дзевятнаццаці. Яго ў адным з жорсткіх баёў параніла. Аднак пасля лячэння ў шпіталі кулямётчык зноў трапіў на фронт. Доўгачаканую перамогу сустрэў на тэрыторыі Чэхаславакіі, а дэмабілізаваўся ў званні сяржанта толькі ў 1951 годзе.

Выконваючы абавязкі ваеннага камісара Маларыцкага раёна Аляксандр Каралькоў уручыў Піліпу Дзібуку  юбілейны медаль “80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.  Затым госці падарылі ветэрану вайны прадуктовыя наборы і кветкі, адрасавалі самыя шчырыя словы. Яны пажадалі ветэрану здароўя, бадзёрасці, светлых надзей, шчасця, сямейнай цеплыні і клопату, падзякавалі за выратаванне цэлых пакаленняў ад фашысцкай чумы, выказалі ўдзячнасць за  мужнасць, стойкасць, праяўленую ў гады вайны.

 

К списку новостей

Полезные ссылки