Малоритский районный исполнительный комитет

Малоритский районный исполнительный комитет
Главная // 80 лет освобождения территории Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Закладзена алея каля брацкай магілы бліз вёскі Новы Двор Чарнянскага сельсавета

02/05/2024 11:56

 


Бліз вёскі Новы Двор Чарнянскага сельсавета знаходзіцца брацкая магіла. У ёй пахавана  50 ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку дзевяць – невядомых. На кургане ўстаноўлена бетонная пліта, да якой вядзе заасфальтаваная дарожка.

26 красавіка памятнае месца Другой сусветнай вайны трохі  змяніла свой звыклы выгляд, папрыгажэла. Тут адбыўся працоўны дэсант, падчас якога была закладзена алея – высаджана 80 кустоў самшыту ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіў Маларыцкі лясгас. Да працоўнага дэсанту далучыліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Галіна Стасюк, намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Маларыцкага лясгаса Людміла Губей, прадстаўнікі Чарнянскага лясніцтва разам з ляснічым Сяргеем Астапуком, члены школьнага лясніцтва “Юныя лесаводы” Чарнянскай сярэдняй школы імя Юрыя Шалягейкі, дашкольнага лясніцтва “Лясныя рабінзоны” Чарнянскага дзіцячага сада,  а таксама педагогі гэтых устаноў адукацыі разам са сваімі кіраўнікамі Жаннай Рабчынскай і Аленай Данілюк. Памятную алею вырашана было назваць “І памяць зашуміць зялёным лісцем”.

Галіна Стасюк адзначыла, што пераемнасць пакаленняў, памяць пра подзвіг дзядоў і прадзедаў – асноўная ідэя працоўнага дэсанту. Маладое пакаленне не павінна забываць подзвіг тых, хто загінуў у баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, стаў ахвярай генацыду, каваў Перамогу. Памяць жыве ў добрых справах. Кожны пасаджаны куст – гэта сімвал працягу жыцця на Зямлі, сімвал сувязі пакаленняў



 

К списку новостей

Полезные ссылки