Малоритский районный исполнительный комитет

Малоритский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Працягваецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія»

11/02/2026 11:19

 

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў – аўтараў літаратурных твораў, якія выдадзены ў 2025 годзе, прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  •  «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»
  •  «Лепшы твор прозы»
  •  «Лепшы твор драматургіі»
  •  «Лепшы твор публіцыстыкі»
  •  «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»
  •  «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»
  •  «Лепшы дэбют».

Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія», заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

 

 

К списку новостей

Полезные ссылки