Малоритский районный исполнительный комитет

Малоритский районный исполнительный комитет
burger
Главная // VII Всебелорусское народное собрание

На пути к Всебелорусскому народному собранию: размышления Юрия Витрука, делегата VI Всебелорусского народного собрания.

11/12/2025 17:17

Дырэктар Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната Юрый Вітрук аб ВНС:

–Я быў дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу, які праходзіў 11–12 лютага 2021 года ў Мінску. Падчас грандыёзнага  палітычнага форуму   адбылося абмеркаванне розных напрамкаў і выбар аптымальнага шляху развіцця краіны. Менавіта ў гэтым мела патрэбу Беларусь у 2021 годзе: трэба было вырашыць, як жыць далей, як палепшыць дзяржаўную сістэму і што рабіць у эканоміцы, якая сутыкнулася з цяжкімі санкцыямі пасля спробы дзяржаўнага перавароту ў 2020 годзе. На VI Усебеларускім народным сходзе дэлегаты абмеркавалі  шырокае кола тэм: эканоміку, сацыяльную сферу, маладзёжную палітыку, грамадскае развіццё, дзяржаўнае будаўніцтва. Большая частка прапаноў сацыяльна-эканамічнага характару была ўключана ў асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021–2025 гады. Адобраныя сходам яе асноўныя палажэнні прадугледжвалі мадэрнізацыю эканомікі, пераход да новага тэхналагічнага ўкладу, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі.

Прынятыя рашэнні VI Усебеларускага народнага сходу знайшлі ўвасабленне і рэалізацыю на Маларыцкім кансервавагароднінасушыльным камбінаце. У мінулую пяцігодку наша  прадпрыемства нарошчвала  вытворчыя магутнасці. Цяпер яны дазваляюць выпускаць 6600 тон  кансерваў у год, у тым ліку кансерваў для дзіцячага харчавання – 4000 тон у год. У 2024 годзе (вынікі работы за 2025 год будуць падведзены ў пачатку наступнага года) вытворчасць прадукцыі ў натуральным выражэнні склала 6686 тон (тэмп росту 113,9%), у тым ліку дзіцячага харчавання – 3973 тоны. Тэмп росту паставак прадукцыі ў натуральным выражэнні склаў 110,5%, на ўнутраны рынак – 112,8%, на знешні рынак – 107,8%.  Тэмп росту сярэднямесячнай заработнай платы – 136,3%, тэмп росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі –113,1%, тэмп росту чыстага прыбытку – 183,0%. Без падтрымкі дзяржавы такіх вытворчых вынікаў, безумоўна, не магчыма было б дасягнуць.

Другое пасяджэнне VIІ Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 18-19 снежня 2025 года. На ім будуць падведзены вынікі развіцця за пяць гадоў і вызначаны ключавыя арыенціры на будучыню. Вельмі важна, што дэлегаты на Усебеларускім народным сходзе зацвердзяць дакумент на наступную пяцігодку напярэдадні яе пачатку, у снежні. Упэўнены, што новая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі дасць імпульс для далейшага развіцця і нашаму камбінату.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

 

 

К списку новостей

Полезные ссылки