Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу (11-12 лютага 2021), урач агульнай практыкі Маларыцкай ЦРБ Наталля Паздзяйкіна:
–Усебеларускі народны сход – унікальны феномен палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Ён зарэкамендаваў сябе як інстытут сапраўднай дэмакратыі. Гэта агульнанацыянальны форум, асаблівая форма рэалізацыі грамадзянамі іх канстытуцыйнага права ўдзельнічаць у абмеркаванні найважнейшых пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця, прымаць удзел у кіраванні справамі дзяржавы і грамадства, вызначэнні ключавых кірункаў развіцця краіны.
Папярэднія УНС заклалі трывалы падмурак для прыняцця ўсіх будучых рашэнняў, важных для развіцця краіны. З уласнага вопыту адзначу, што ўдзел у пасяджэннях УНС, – сапраўды не фармальнае мерапрыемства, а жывы механізм: прадстаўнікі ўсіх без выключэння слаёў грамадства на роўных абмяркоўваюць і прымаюць рашэнні, якія маюць стратэгічнае значэнне для ўсёй краіны.
Думаю, што Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу зноў акцэнтуе ўвагу на стратэгіі развіцця дзяржавы ў цэлым і медыцынскай галіне – у прыватнасці. Стане зразумелым, у якой Беларусі мы будзем жыць заўтра. Таму праграма развіцця – пяцігадовая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і праграма развіцця па галінах і праектах, распісаная па рэсурсах, людзях, адказных за тэрміны рэалізацыі, – гэта вельмі важна.
Мне, як урачу, неабходна пачуць, што на Усебеларускім народным сходзе будзе ісці размова аб развіцці канкрэтных сектараў медыцыны, напрыклад, аб транспланталогіі, ранняй дыягностыцы анказахворванняў, прышчэпках, вакцынах, аб развіцці беларускай фармацэўтыкі з выкарыстаннем індыйскіх і кітайскіх тэхналогій. Не менш актуальным з’яўляецца і кадравае пытанне. Пераканана, што пакуль у Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы ёсць высокакваліфікаваная тэрапеўтычная дапамога, то ёсць і сама бальніца. Няма такой – яна ператвараецца ва ўчастковую. Кадры ў нас выдатныя, варта дааснасціць сучасным абсталяваннем, і тады пяройдзем на якасна новы ўзровень працы і абслугоўвання пацыентаў.
Галоўныя аспекты развіцця сістэмы аховы здароўя, пра якія ішла размова на папярэдніх УНС, выконваюцца. Цяпер забяспечваецца ўсеагульны ахоп насельніцтва паслугамі першаснай медыцынскай дапамогі, узмоцнена прафілактыка неінфекцыйных і інфекцыйных захворванняў, удасканалены механізм дыспансерызацыі і медыцынскіх скрынінгаў.
Думаю, што рашэнні, якія будуць прыняты дэлегатамі другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, дадуць далейшы імпульс развіццю нашай дзяржавы.
Мікалай Навумчык.
На здымку:
Фота аўтара.
