МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Эканоміка // Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў па прынцыпе "адзін раён-адзін праект"

Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў па прынцыпе "адзін раён-адзін праект"

«Строительство карьера песка «Хотиславское Западное» Малоритского района Брестской области с установкой по производству песка для ГРП»


Інвестыцыйны праект прадугледжвае стварэнне новай вытворчасці

Від новай прадукцыі, якая выпускаецца – кварцавы фракцыйны пясок, які выкарыстоўваецца ў нафтаздабыўной прамысловасці пры правядзенні гідраўлічнага разрыву пласта

Інвестар РУП «Производственное объединение «Белоруснефть»

Тэрмін рэалізацыі інвестыцыйнага праекта – 2022–2023

Аб'ект уведзены 29 снежня 2023 года

Колькасць новых працоўных месцаў, якія ствараюцца – не менш за 20 працоўных месцаў

Кароткі ход рэалізацыі. У выніку рэалізацыі праекта пабудаваны: кар'ер пяску; пад'ездная аўтамабільная дарога да вытворчай пляцоўкі з уладкаваннем разваротнай пляцоўкі з пакрыццём пераходнага тыпу з друзава-жвірова-пясчанай сумесі; ВЛ-10кВ і камплектная трансфарматарная падстанцыя (КТП); падземны артэзіянскі водазабор з водаправодам да вытворчай пляцоўкі; вытворчая пляцоўка ў складзе: вытворчы навес каркаснага тыпу з тэхналагічнай лініяй сушкі, класіфікацыі і фасаўкі пяску, адміністрацыйна-бытавы комплекс, пляцоўка для збору ЦБА, два рэзервуары захоўвання супрацьпажарнага запасу вады, назапашвальнік сцёкавых вод, рэзервуарная ўстаноўка звадкаванага газу (СУГ), пляцоўка гатовай прадукцыі, станцыя абязжалезівання, насосная станцыя перапампоўкі ачышчаных паверхневых сцёкавых вод, лакальныя ачышчальныя збудаванні паверхневых сцёкавых вод, адкрыты рэзервуар акумулявання і фільтрацыі ачышчаных паверхневых сцёкавых вод, тэхналагічная лінія папярэдняй гідракласіфікацыі пяску, аўтамабільныя вагі грузападымальнасцю 60 т, склад гатовай прадукцыі, пляцоўка для складавання нецэлевых фракцый, пляцоўка для часовага складавання металалому, унутрыпляцовачныя праезды, пляцоўкі і пешаходныя дарожкі, унутрыпляцовачныя сеткі электразабеспячэння, водаправода гаспадарча-пітнога, водаправода вытворчага, гаспадарча-бытавой каналізацыі, дажджавой каналізацыі, сувязі і сігналізацыі.

Кантактныя даныя арганізацыі: 246003, г. Гомель, вул. Рагачэўская, 9, тэл. +375 232 33 85 37



ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі