МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Адно акно // Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, якія звярнуліся за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, якія звярнуліся за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур

 

ПРАВЫ І АБЯВЯЗКІ АСОБ, ЯКІЯ ЗВЯРНУЛІСЯ ЗА АЖЫЦЯЎЛЕННЕМ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР

Вытрымкі з Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур"

Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы маюць права:

 

  • звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
  • бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
  • атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
  • прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;
  • знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўнай законам таямніцы;
  • атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);
  • адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
  • адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу; 
  • ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

 

Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы абавязаны:

 

  • ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
  • прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім-сёмым часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку выпатрабавання такіх дакументаў;
  • уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  •  своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.

Статья 111. Правы і абавязкі трэціх асоб

1. Трэція асобы маюць права:

 

  • атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
  • знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўнай законам таямніцы;
  • адклікаць сваю згоду (у тым ліку выказанае шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  •  абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
  • адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
  • ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

2. Трэція асобы абавязаны:

 

  • ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
  • выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.


     

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі