Зарабатная плата
Заработная
плата
Арганізацыя
работы па росце заработнай платы, аналіз росту заработнай платы
У адпаведнасці з рашэннем Маларыцкага райвыканкама ад 27 снежня 2024 года
№ 1962 «Аб паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця Маларыцкага раёна на 2025
год» Маларыцкаму раёну ўстаноўлена заданне па тэмпе росту заработнай платы за
студзень-снежань 2025 г. да 2024 года ў памеры 110,6%, ці 1907,6 руб.
Узровень сярэднямесячнай заработнай платы па раёне за студзень-жнівень
2025 года склаў 2070,1 руб., за жнівень 2025 года – 2096,2 руб.
Тэмп росту намінальнай заработнай платы па раёне за студзень-жнівень 2025
года да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 124%, за жнівень 2025 года –
124,8%.
Па відах эканамічнай дзейнасці ўзровень заработнай платы ў
студзені-жніўні 2025 года склаў:
прамысловасць – 2120,2 руб., тэмп росту 125,8%;
сельская, лясная і рыбная гаспадарка – 2214,2 руб., тэмп росту 128,1%;
будаўніцтва – 1908,2 руб., тэмп росту 124,4%;
аптовы і рознічны гандаль – 1742,6 руб., тэмп росту 120,3%;
транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць –
2365,4 руб., тэмп росту 133,1%.
Кантроль за своечасовай выплатай заработнай
платы
Штомесяц, пачынаючы з 15-га і па апошні лік месяца, наступнага за
справаздачным, ажыццяўляецца збор інфармацыі аб ходзе выплаты заработнай платы
за справаздачны месяц па 14 арганізацыях раёна, якія даюць справаздачу ў органы
дзяржаўнай статыстыкі па форме 12-т (запазычанасць) «Справаздача аб
пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце».
Па дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на 01.10.2025
пратэрмінаваная запазычанасць па выплаце заработнай платы ў арганізацыях раёна
адсутнічала.