Распрацавана эмблема старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС у верхняй частцы эмблемы – элемент са стылізаванымі літарамі (абрэвіятура ЕАЭС).У яе ніжняй частцы-выявы знакавых архітэктурных збудаванняў, асацыяваных з кожнай з дзяржаў-удзельніц ЕАЭС. Ідэя інтэграцыі, дружбы і ўзаемаразумення падмацавана наяўнасцю мастацкага элемента ў выглядзе зорак, выкананых у колерах нацыянальных сцягоў краін Саюза.