МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Кіраўніцтва // Функцыі і задачы структурных падраздзяленняў

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама

21/02/2024 14:08

 

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану

райвыканкама

Адрас: 225903 г. Маларыта, вул. Савецкая, 36

Рэжым работы аддзела загса 

ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

 Дзень тыдня

Час работы

Абедзенны перапынак

панядзелак

выхадны

 

аўторак

з 8.00 да 17.00 гадзін

з 13.00 да 14.00 гадзін

серада

з 8.00 да 17.00 гадзін

з 13.00 да 14.00 гадзін

чацвер

з 11.00 да 20.00 гадзін

з 14.00 да 15.00 гадзін

пятніца

з 8.00 да 17.00 гадзін

з 13.00 да 14.00 гадзін

субота

з 8.00 да 16.20 гадзін

з 14.00 да 14.20 гадзін

нядзеля

выхадны

 

Асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца начальнікам аддзела

кожную трэцюю сераду месяца з 8.00 да 13.00.

У аддзеле загса працуе тэлефон «гарачай лініі» -   8(01651) 2 00 59.

 

Кіраўніцтва аддзела

 

Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку

№ службовага тэлефона

Начальнік

Гарбацэвіч Людміла Уладзіміраўна

+375165120059

 

         Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці (далей – аддзел загса) утвораны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Маларыцкім раённым выканаўчым камітэтам Брэсцкай вобласці (далей – райвыканкам), з’яўляецца яго структурным падраздзяленнем і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства юстыцыі).

         Аддзел загса па агульных пытаннях сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца райвыканкаму, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі.

         Аддзел загса ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, законамі Рэспублікі Беларусь, указамі і дэкрэтамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастанаўленнямі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства юстыцыі, рашэннямі райвыканкама і распаражэннямі старшыні райвыканкама, Палажэннем аб аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі задачамі аддзела загса з’яўляюцца:

правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў і інтарэсаў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў;

 забяспечанне рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўная сямейнай палітыкі Рэспублікі Беларусь па ўмацаванню  духоўных асноў сям’і і павышэнню яе прэстыжу ў грамадстве;

прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь  аб шлюбе і сям’і і парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Аддзел  загса ў мэтах выканання ўскладзеных на яго задач выконвае наступныя функцыі:

 

ажыццяўляе рэгістрацыю нараджэння, смерці, заключэння шлюбу, усынаўлення (удачарэння), устанаўлення бацькоўства (мацярынства), перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 г.,  скасавання шлюбаў па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і);

 

рыхтуе матэрыялы і выносіць заключэнні аб магчымасці (немагчымасці) перамены прозвішча, уласнага  імя і імя па бацьку, накіроўвае іх у галоўнае упраўленне юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (далей – Галоўнае упраўленне юстыцыі);

 

рыхтуе матэрыялы і складае заключэнні аб унясенні змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

уносіць змяненні, дапаўненні, выпраўленні ў запісы актаў грамадзянскага стану у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

аднаўляе і  анулюе запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэнняў судоў;

забяспечвае правядзенне па жаданні бацькоў урачыстай рэгістрацыі нараджэння дзіця і па жаданні асоб, якія ўступаюць у шлюб, ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу, а таксама правядзенне юбілейных урачыстасцяў, якія звязаны з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;

прыймае справаздачы сельскіх выканаўчых камітэтаў Маларыцкага раёна (далей - сельвыканкамы), першыя і другія экземпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, перавярае правільнасць іх афармлення;

вядзе ва ўстаноўленым парадку улік запісаў актаў грамадзянскага стану;

накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, якія падлягаюць статыстычнай апрацоўцы,  у органы дзяржаўнай статыстыкі;

накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, не падлягаючыя статыстычнай апрацоўцы, у групу архіва органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану галоўнага упраўлення юстыцыі Брэсцкага абаснога выканаўчага камітэта;

перадае ў Маларыцкі аддзел Брэсцкага абласнога упраўлення фонда сацыяльнага захісту насельніцтва Рэспублікі Беларусь копіі запісаў актаў аб смерці на бумажных носьбітах і ў электронным выглядзе;

прадстаўляе ў галоўнае упраўленне юстыцыі устаноўленыя справаздачы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

забяспечвае ўлік і захоўванне першых экзэмпляраў актаў грамадзянскага стану і іншай дакументацыі на працягу ўстаноўленых тэрмінаў;

у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану

выдае даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, даведкі аб запісу акта грамадзянскага стану,  даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу,  пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў тэрмін, устаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

выдае копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах суда, пракуратуры, органаў крымінальнага праследавання, натарыусаў у сувязі са знаходжаннем спраў у іх вытворчасці, а таксама консульскіх устаноў, дыпламатычных прадстаўніцтв Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый, органаў запісу актаў грамадзянскага стану, Міністэрства юстыцыі, другіх дзяржаўных органаў (службовых асоб) у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;

у выпадку адсутнасці адпаведнага запісу акта грамадзянскага стану аддзел загса выдае паведамленне аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану;

вывучае і абагульняе практыку прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, уносіць у галоўнае ўпраўленне юстыцыі прапановы па распаўсюджванні станоўчага вопыту работы аддзела загса;

правярае выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь службовымі асобамі  селвыканкамаў пры  рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

аказвае метадычную дапамогу службовым асобам сельвыканкамаў, якія ажыццяўляюць рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, абагульняе і распаўсюджвае станоўчы вопыт іх работы;

праводзіць лекцыі, бяседы сярод насельніцтва, выступае ў сродках масавай інфармацыі з растлумачэннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

аказвае насельніцтву дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;

ажыццяўляе асобы ўлік заяў грамадзян па пытанні выдачы даведак і іншых дакументаў, якія змяшчаюць факты, маючыя юрыдычнае значэнне;

забяспечвае ўлік, захоўванне і расходаванне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама захоўванне пячаці з адлюстраваннем Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляе ўзаемадзеянне з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмай «Рэгістр насельніцтва» пры ўнясенні  персанальных данных фізічных асоб у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.

 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі