Адрас: 225903, Брэсцкая вобл., г. Маларыта, вул. Савецкая, 36.
Загадчык сектара Краско Вольга Васільеўна
Рабочы тэлефон: 80165120233
Сектар у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, дырэктывамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя задачы сектара:
- рэалізацыя на тэрыторыі Маларыцкага раёна дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, якая забяспечвае рэалізацыю правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь на свабоду творчай дзейнасці, удзел у культурным жыцці і доступ да культурных каштоўнасцей;
- кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы культуры на тэрыторыі Маларыцкага раёна пры правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў, заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
- захаванне, развіццё, распаўсюджванне, папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры і мовы;
- садзейнічанне развіццю прафесійнага і самадзейнага мастацтва, стварэнне ўмоў для адраджэння, захавання і развіцця нацыянальных культурных традыцый, у тым ліку традыцый народных мастацкіх рамёстваў;
-. ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю падведамных арганізацый.
Функцыі сектара:
- удзел у распрацоўцы праектаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Маларыцкага раёна па напрамках, якія ўваходзяць у кампетэнцыю сектара, і забеспячэнне іх выканання;
-ажыццяўленне аналітычнай дзейнасці і збору статыстычных дадзеных па накіраванні працы;
- рэалізацыя дзяржаўных праграм, накіраваных на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;
- садзейнічанне развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы падведамных арганізацый, каардынацыя іх дзейнасці, аказанне ім арганізацыйна-метадычнай дапамогі;
- садзейнічанне стварэнню, распаўсюджванню і папулярызацыі суб'ектамі культурнай дзейнасці культурных каштоўнасцей, арганізацыі і правядзенню культурных мерапрыемстваў, рэалізацыі культурных праектаў;
- арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў – фестываляў, канферэнцый, канцэртаў, спектакляў, аглядаў, конкурсаў, выставак і іншых мерапрыемстваў, садзейнічанне арганізацыі і правядзенню гастроляў калектываў мастацкай творчасці і асобных выканаўцаў;
- арганізацыя і правядзенне работы, накіраванай на павышэнне мастацкага ўзроўню, сцэнічнай культуры і выканальніцкага майстэрства прафесійных і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, іншых клубных фарміраванняў у межах сваёй кампетэнцыі;
- арганізацыя і садзейнічанне правядзенню мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны, забеспячэнне кантролю за зместам і выкарыстаннем гісторыка-культурных каштоўнасцей;
- унясенне прапаноў па наданню матэрыяльным аб'ектам і нематэрыяльным праявам творчасці чалавека статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
- наладжванне і развіццё рэгіянальных і міжнародных сувязей у галіне народнай творчасці, мастацтва, бібліятэчнай справы, аховы гісторыка-культурнай спадчыны, дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
- аналіз стану і прагназаванне тэндэнцый развіцця культуры Маларыцкага раёна;
- каардынацыя работы па пошуку і адборы таленавітай моладзі для навучання ва ўстановах адукацыі ў сферы культуры;
- прагназаванне патрэбнасці Маларыцкага раёна ў працоўных рэсурсах для фарміравання замовы на падрыхтоўку спецыялістаў у сферы культуры;
- арганізацыя на тэрыторыі Маларыцкага раёна дзіцячай музычна-эстэтычнай і мастацкай адукацыі, садзейнічанне папулярызацыі розных відаў мастацтва;
- забеспячэнне ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і педагагічных работнікаў у сферы культуры;
- ажыццяўленне падбору і ўзгаднення кіруючых кадраў у падведамных арганізацыях;
- прадстаўленне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку:
лепшых работнікаў у сферы культруры да заахвочвання;
непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці да прысваення наймення “народны” (“узорны”);
- ажыццяўленне мерапрыемстваў па ўмацаванні творчай, эканамічнай і фінансавай самастойнасці падведамных арганізацый;
- садзейнічанне падведамным арганізацыям у рэалізацыі дзяржаўных праграм, якія садзейнічаюць пашырэнню сферы аказання платных паслуг насельніцтву ў сферы культуры, атрыманню дадатковых даходаў у мэтах развіцця і ўдасканалення сферы культуры і захаванню працоўных месцаў;
- ажыццяўленне кантролю за выкананнем падведамнымі арганізацыямі планаў аказання платных паслуг насельніцтву ў сферы культуры;
- забеспячэнне эфектыўнага выкарыстання і захаванасці замацаванай за сектарам дзяржаўнай маёмасці, бюджэтных сродкаў;
- каардынацыя работы па арганізацыі праектавання, капітальнага будаўніцтва, капітальных і бягучых рамонтаў у падведамных арганізацыях за кошт бюджэтных сродкаў і іншых крыніц фінансавання;
- забеспячэнне выканання галіновых праграм па энергазберажэнні, нормах расходу энергарэсурсаў, укараненні энергазберагальных тэхналогій і абсталявання, устаноўленых паказчыкаў па энергазберажэнні, падрыхтоўцы падведамных арганізацый да работы ў зімовых умовах;
- разгляд зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, якія адносяцца да кампетэнцыі сектара;
- ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па напрамках дзейнасці, якія ўваходзяць у кампетэнцыю сектара;
- складанне наменклатуры спраў сектара, ажыццяўленне кантролю за правільнасцю фармавання і афармленні дакументаў і спраў;
- ажыццяўленне іншых функцый, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.