МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Эканоміка // Рэкламная дзейнасць

Парадак размяшчэння вонкавай рэкламы на тэрыторыі Маларыцкага раёна

01/11/2024 15:49

Размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы на тэрыторыі Маларыцкага раёна ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законом Республики Беларусь от 10 мая 2007 г. № 225-З «О рекламе», постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 07 июля 2021 г. № 395 «О мерах по реализации Закона Республики Беларусь «Об изменении законов по вопросам рекламы», решением Малоритского районного исполнительного комитета от 16 ноября 2021 г. № 1447 «О размещении средств наружной рекламы на территории Малоритского района».

Узгадненне вонкавай рэкламы, рэкламы на транспартным сродку ажыццяўляе Маларыцкі раённы выканаўчы камітэт, 225903, г. Маларыта, вул. Чырвонаармейская, 1 (праз службу «адно акно» кантактны тэлефон 8-01651 2-00-57).

Прыём, падрыхтоўка да разгляду, прыняццю адміністрацыйнага рашэння аб адмове ў прыняцці заявы на выдачу дазволу, заявы на падаўжэнне тэрміну дзеяння дазволу, заявы на выдачу дубліката дазволу, заявы на пераафармленне дазволу, заключэнне ад імя Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта дагавора на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы, дадатковых пагадненняў аб змяненні ўмоў дагавора на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы ажыццяўляе КУМПП ЖКГ "Маларыцкае ЖКГ" г. Маларыта, вул. Савецкая, д.116, тэл. 8-01651 6 14 59 (праз службу «адно акно» кантактны тэлефон 8-01651 2-00-57).

Кантроль за адпаведнасцю размяшчаемай (распаўсюджваемай) вонкавай рэкламы патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе аддзел эканомікі Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта, 225903, г. Маларыта, вул. Чырвонаармейская, 1, каб. № 57 (галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Буйко Людміла Іванаўна, кантактны тэлефон 8-01651 2-00-38).

Разлік платы за размяшчэнне (распаўсюджванне) вонкавай рэкламы, калі месца размяшчэння сродку вонкавай рэкламы знаходзіцца ва ўласнасці Маларыцкага раёна, вырабляецца згодна з вышэйпаказаным рашэннем.

Катэгорыі тэрыторый Маларыцкага раёна для выкарыстання іх у мэтах вызначэння памеру платы за размяшчэнне (распаўсюджванне) вонкавай рэкламы:

 

Катэгорыя тэрыторый

Пералік тэрыторый

Вышэйшая катэгорыя

вуліцы ў горадзе Маларыце: Леніна (ад скрыжавання з вуліцай Савецкай да скрыжавання з вуліцай Маякоўскага), Савецкая (ад скрыжавання з вуліцай Вакзальнай да скрыжавання з вуліцай Заводскай), Чырвонаармейская (ад скрыжавання з вуліцай Савецкай да скрыжавання з вуліцай Паўднёвай), Чкалава (ад скрыжавання з вуліцай Савецкай да скрыжавання з вуліцай Лермантава), Школьная, Піянерская, Паркавая;

Першая катэгорыя

тэрыторыя горада Маларыты, не ўказаная ў вышэйшай катэгорыі;

аграгарадок Олтуш Олтушскага сельсавета - вуліца Савецкая ў аграгарадку Олтуш Олтушскага сельсавета;

аграгарадок Чарняны Чарнянскага сельсавета - вуліца Савецкая ў аграгарадку Чарняны Чарнянскага сельсавета;

аграгарадок Макраны Макранскага сельсавета - вуліца Брэсцкая ў аграгарадку Макраны Макранскага сельсавета;

рэспубліканская аўтамабільная дарога Р-17 Брэст - мяжа Украіны (Олтуш) (пад'езд да горада Маларыты) і рэспубліканская аўтамабільная дарога М-12/Е85 Кобрын - мяжа Украіны (Макраны);

Другая катэгорыя

участкі тэрыторый Маларыцкага раёна, не пералічаныя ў вышэйшай і першай катэгорыях

 

Парадак ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па выдачы дазволаў на размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы і па ўзгадненні вонкавай рэкламы

(постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 сентября 2021 года № 548 «Об административных процедурах, осуществляемых в отношении субъектов хозяйствования»)

Пералік адміністрацыйных працэдур для юрыдычных асоб і ІП 

  • 8.13.1. Атрыманне дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы
  • 8.13.2. Падаўжэнне тэрміну дзеяння дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы
  • 8.13.3. Пераафармленне дазволу на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы
  • 8.14.1. Узгадненне вонкавай рэкламы, рэкламы на транспартным сродку



 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі