МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Сацыяльнае партнёрства

 

У 2024 годзе пасяджэнні Маларыцкага раённага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях не праводзіліся.

У раёне дзейнічае адно раённае і двагаліновыя пагадненні:

- пагадненне паміж Маларыцкім раённым выканаўчым камітэтам, раённым аб'яднаннем наймальнікаў і раённым аб'яднаннем прафсаюзаў на 2022-2024 гады;

- пагадненне паміж аддзелам па адукацыі Маларыцкага райвыканкама і Маларыцкай раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2022-2025 гады;

- пагадненне паміж упраўленнем сельскай гаспадаркі Маларыцкага райвыканкама, Маларыцкім раённым камітэтам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і філіялам «Маларыцкі аграпрамысловы саюз» Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза на 2022-2024 гады.

Па стане на 01.04.2024 года 72 арганізацыі раёна ахоплены калектыўна-дагаворным рэгуляваннем. На працягу 1 квартала 2024 года перазаключаны 1 калектыўны дагавор, у 6 калектыўных дагавораў унесены змяненні і дапаўненні. Ва ўсіх калектыўных дагаворах наймальнікаў адлюстраваны асноўныя палажэнні «сацыяльнага пакета».



ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі