Ільготныя крэдыты, субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля У 1921–39 гадах Маларыта знаходзілася ў складзе Польшчы. У 1970 – прысвоены статус горада. У адпаведнасці з Дзяржаўнай схемай комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь, распрацаванай «БелНДІПгорадабудаўніцтва», па сваім функцыянальным прызначэнні горад Маларыта – гэта аграпрамысловы малы горад, рэгіянальнага значэння з колькасцю насельніцтва 11,7 тыс. чал. Адміністрацыйны цэнтр сельскагаспадарчага раёна Брэсцкай вобласці. Вытворчы, сацыяльна-культурны і адукацыйны цэнтр для падпарадкаваных населеных пунктаў і тэрыторый. Горад Маларыта размешчаны на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці на скрыжаванні чыгуначнай магістралі Брэст–Ковель і аўтамагістралі Кобрын – пагранічны пункт Олтуш. Знаходзіцца ў 52 кіламетрах на поўдзень ад Брэста і ў 49 км ад Кобрына, на рацэ Маларыта. Першы генеральны план горада Маларыта быў распрацаваны ў 1977 годзе Беларускім дзяржаўным навукова-даследчым і праектным інстытутам горадабудаўніцтва. Карэкціроўка генеральнага плана горада была выканана гэтым жа праектным інстытутам у 1991–1992 гадах, з улікам такога знешняга фактару, які ўплывае на параметры развіцця горада, як будаўніцтва камбіната будаўнічых матэрыялаў на базе найбуйнейшага радовішча крэйды каля горада. Карэкціроўка ажыццёўлена за кошт фінансавання камбіната будаўнічых матэрыялаў, што будуецца. Прадугледжваліся наступныя параметры развіцця горада ў сувязі з размяшчэннем КБМ: I чарга – 2000 год рост колькасці жыхароў да 20 тыс. чалавек; на разліковы тэрмін дзеяння генеральнага плана – 2010 год рост колькасці жыхароў да 25 тыс. чалавек; на разліковы тэрмін да 2015 года колькасць насельніцтва прагназавалася да 28 адпаведна тыс. чалавек. У сувязі з геапалітычнымі падзеямі, якія адбыліся на тэрыторыі былога СССР, будаўніцтва камбіната будаўнічых матэрыялаў (найбуйнейшага ў Еўропе) не адбылося, паколькі яно ажыццяўлялася Дзяржбудам СССР. Прынятыя рашэнні па развіцці горада, з улікам будаўніцтва КБМ, у сучасны момант не адпавядаюць рэальным патрэбам. Акрамя таго, змяняецца заканадаўчая база, удасканальваюцца сродкі і магчымасці будаўніцтва. На выкананне пункта 8 Графіка распрацоўкі схем комплекснай арганізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, генеральных планаў гарадоў і іншых населеных пунктаў, горадабудаўнічых праектаў дэтальнага планавання, зацверджанага Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Бурай В.П. ад 29 лютага 2008 г. № 04/200-196 і ў адпаведнасці з рашэннем Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта ад 12 лістапада 2009 года «Аб распрацоўцы генеральнага плана горада Маларыта» УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва» ажыццяўляе распрацоўку генеральнага плана горада Маларыта. Ужо адбыліся разгляды праекта ў Маларыцкім райвыканкаме і на архітэктурна-горадабудаўнічым савеце камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама, з удзелам прадстаўнікоў усіх зацікаўленых службаў. Праект распрацаваны на аснове комплекснага сістэмнага аналізу праблем і спецыфікі сацыяльна-эканамічнага развіцця г. Маларыта, а таксама на аснове дэталёвага аналізу прыродна-ландшафтных і прасторавых параметраў раёна. Сучасная планіровачная структура і функцыянальнае заніраванне горада Планіровачная структура. На скрыжаванні асноўных урбанізаваных і прыродных восяў раёна сфарміравана радыяльная планіровачная структура горада, дапоўненая прамавугольнай сеткай вуліц. Урбанізаваны планіровачны каркас горада складае сістэма галоўных магістраляў: вуліцы Савецкая, Чырвонаармейская, Энгельса, Маякоўскага, Кобрынская. Прыродны планіровачны каркас горада складаюць сістэма поймавых ландшафтаў ракі Маларыта і сістэма каналаў і сажалак, участкі лясных тэрыторый, якія прымыкаюць да мяжы горада. Горад падзелены поймай ракі на дзве часткі: уласна Маларыта і Ласкі. Функцыянальнае заніраванне горада Асноўныя функцыянальныя зоны горада – агульнагарадскі цэнтр, жылая забудова (шматпавярховая шматкватэрная і сядзібная), вытворчыя тэрыторыі, ландшафтна-рэкрэацыйныя тэрыторыі. Грамадскі цэнтр – шматфункцыянальны, на скрыжаванні вуліц Савецкая, Леніна, прымыкае да чыгуначнай станцыі. Аб'екты гандлю, культурна-бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання, установы культуры, крэдытна-фінансавыя, адміністрацыйныя будынкі засяроджаны ў асноўным уздоўж вуліцы Савецкая. Гісторыка-культурныя каштоўнасці: брацкія магілы і Свята-Мікалаеўская царква – другой паловы 19 стагоддзя, помнік драўлянага дойлідства. Спецыялізаваныя цэнтры: «Малоритская ЦРБ», Профтэхвучылішча. Жылая шматкватэрная забудова 2 – 5 павярховая. Жылая сядзібная забудова складае аснову жыллёвага фонду горада. Распрацаваны ДП раёнаў сядзібнай забудовы. Вытворчыя тэрыторыі. У межах горада асноўная колькасць прамысловых аб'ектаў засяроджана на захадзе. Усходней і ў цэнтры размешчаны асобныя прадпрыемствы. У заходняй частцы горада знаходзяцца: кансерваваагароднінасушыльны камбінат, буртовыя палі, хлебазавод, райаграпрамтэхніка, ПМК, ДРБУ, лясгас, склады, базы, аўтапрадпрыемствы, гаражы. У раёне чыгункі – складскія тэрыторыі, пагрузачны пункт чыгункі, пагранкамендатура, горпаліва. На аснове Хоціслаўскага радовішча крэйды і жвіру дзейнічае вытворчасць пяску і сценавых сілікатных вырабаў. Інжынерныя збудаванні – ачышчальныя збудаванні, водазабор са станцыяй абязжалезвання, палігон ЦКА, могілкі, электрападстанцыя, ГРП. Ландшафтна-рэкрэацыйныя тэрыторыі агульнага карыстання: гарадскі парк з новым спартыўным цэнтрам. За межамі існуючай мяжы горада разгледжаны прылеглыя тэрыторыі для выбару варыянтаў асноўных напрамкаў горадабудаўнічага развіцця. Гэта, у пераважнай большасці, сельскагаспадарчыя землі рознай якасці. Бал плоднасці на поўнач ад гарадской мяжы – 23, на ўсход – 15–28, на поўдні – 45 (меліяраваныя землі). На захадзе – землі дзяржлясфонду (бал плоднасці 23). Пры выбары напрамкаў тэрытарыяльнага развіцця ўлічваліся наступныя планіровачныя абмежаванні: • водаахоўныя і прыбярэжныя зоны; • наяўнасць лясных масіваў; • санітарна-ахоўная зона ад прадпрыемстваў, інжынерных сетак і збудаванняў, жывёламогільнікаў; • ахоўная зона магістральнай аўтадарогі, паласа адводу чыгункі; • меліяраваныя землі, высокі бал плоднасці. Праблемы: • дэфіцыт тэрыторый для новага будаўніцтва, абумоўлены наяўнасцю істотных планіровачных абмежаванняў; • у цэнтры горада размешчаны сібірскаязвенны жывёламогільнік; • не выконваюцца нормы прасторавай даступнасці аб'ектаў сацыяльна-гарантаванага абслугоўвання; • нерацыянальна выкарыстоўваюцца тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў; • у санітарна-ахоўных зонах прадпрыемстваў знаходзіцца жылая забудова. Патэнцыяльныя магчымасці развіцця: • узмацненне ролі горада Маларыта ў сістэме рассялення як цэнтра сельскагаспадарчага раёна на аснове мясцовай прамысловасці, абслугоўвання насельніцтва і сельскай вытворчасці; • устойлівая планіровачная структура, магчымасць яе развіцця; • развіццё прадпрымальніцтва, малога і сярэдняга бізнесу; • развіццё сацыяльнай інфраструктуры з узмацненнем міжраённых функцый абслугоўвання; • магчымасці рацыянальнага развіцця інжынернай, транспартнай інфраструктур. Устойлівае развіццё горада цесна звязана з эканомікай Маларыцкага раёна і накіравана на актывізацыю такіх сектараў эканомікі, як вытворчасць і перапрацоўка таварнай сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай прадукцыі, здабыча і першасная перапрацоўка карысных выкапняў, у тым ліку будаўнічай мінеральнай сыравіны. Архітэктурна-планіровачнае рашэнне На аснове комплекснага аналізу тэрыторый, планіровачных абмежаванняў, разліку аб'ёмаў жыллёвага будаўніцтва прадугледжана развіццё горада ў заходнім, паўночным і ўсходнім напрамках. На падставе прапановы райвыканкама інстытут прыняў рашэнне па размяшчэнні забудовы на землях Маларыцкага лясніцтва. Прадугледжана выняць з карыстання квартал №57 зямель Маларыцкага лясніцтва ГЛХУ «Малоритский лесхоз» (лесагаспадарчая частка зялёнай зоны), для размяшчэння жылой забудовы (узгоднена з лесагаспадарчымі службамі горада). Прадугледжана: • Параметры колькасці насельніцтва па этапах: • - I этап - 2020 г. – 12,5 тыс. чал. • - II этап - 2030 г. – 13,0 тыс. чал. • Сярэднегадавыя аб'ёмы ўводу жылля па этапах: • - I этап – 2011 па 2020 г. – 8,8 тыс. м². • - II этап – 2021 па 2030 г. – 7,0 тыс. м². • Суадносіны аб'ёмаў (у тыс. м²) шматкватэрнага і сядзібнага будаўніцтва 40% – 60%. • Сярэдні памер зямельнага ўчастка сядзібнай забудовы 0,10 – 0,15 га. • развіццё горада як цэнтра сельскагаспадарчага раёна на аснове мясцовай прамысловасці і сельскай вытворчасці; • паляпшэнне транспартнага і культурна-бытавога абслугоўвання; • выкарыстанне патэнцыялу горада для развіцця міжпасяленскіх функцый абслугоўвання сельскага насельніцтва; • рэканструкцыя жыллёвага фонду, павышэнне ўзроўню інжынернага добраўпарадкавання жылля; • рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада: павышэнне архітэктурных якасцей існуючай забудовы, высокі ўзровень добраўпарадкавання, выбарачная замена старога жылля пры ўмове захавання традыцыйнага асяроддзя малога горада, якое склалася ў цэнтры Маларыты і з'яўляецца яго характэрнай асаблівасцю; • фарміраванне адзінай сістэмы аззялення ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый – сістэма бульвараў уздоўж асноўных жылых вуліц; • у раёне новага будаўніцтва фарміраванне раённага парку з вадаёмам; • на падставе прапановы райвыканкама інстытут прыняў рашэнне па размяшчэнні новай шматкватэрнай забудовы на землях Маларыцкага лясніцтва на першым і другім этапах; • Размясціць новую шматкватэрную забудову на тэрыторыі артсвідравіны, што ліквідуецца, па вул. Паўднёвай. • Размясціць на першым этапе новую сядзібную забудову на поўначы цэнтральнай часткі горада і на ўсходзе ў раёне «Ласкі». • На другім этапе размясціць новую сядзібную забудову ў заходняй частцы горада на землях Маларыцкага лясніцтва. • Прадугледжана будаўніцтва пешаходнай вуліцы ў цэнтры горада па вуліцы Паркавая. • Прадугледжана будаўніцтва двух пуцеправодаў праз чыгунку і пешаходнага моста ў раёне чыгуначнага вакзала, размяшчэнне аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу; • Прадугледжана заразерваваць на поўнач ад гарадской мяжы тэрыторыі для пагрузачнага пункта чыгункі, ААТ «Райагрампрамтэхніка» і складоў мінеральных угнаенняў. Прадугледжаны вынас на новыя пляцоўкі наступных аб'ектаў, якія функцыянуюць з парушэннем прыродаахоўнага і санітарна-гігіенічнага заканадаўства: • Пагрузачны пункт чыгункі; • Буртовыя палі кансерваваагароднінасушыльнага камбіната; • Біятэрмічная яма СПК «Хотислав»; • Бітумная база; • Квасільна-засолачны цэх; • Горпаліва; • Аўтадром ПТВ сельскагаспадарчага профілю; • ААТ «Райагрампрамтэхніка» (за межамі разліковага тэрміну – 2030 год); Прадугледжана распрацаваць праекты санітарна-ахоўных зон для наступных аб'ектаў (1 этап): • Горгаз; • Гаспдвор СПК "Хотиславский"; • Горпаліва; • Роскорм (вытворчасць харчовых дадаткаў); • ААТ "Малоритская райагропромтехника" (вул. Савецкая); • ААТ "Малоритский консервно-овощесушильный комбинат"; • Хлебазавод; Прадугледжана распрацаваць праект санітарна-ахоўных зон для групы прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі на поўнач ад вул. Савецкая і на захад ад вул. Касцякова. Прадугледжана забараніць правядзенне работ, звязаных з перамяшчэннем грунту ў раёне, які непасрэдна прымыкае да сібірскаязвеннага пахавання (г. Маларыта, вул. Заводская, 8). Прадугледжаны рашэнні па інжынерным забеспячэнні горада: • Захаванне дзеючай сістэмы цэнтралізаванага водазабеспячэння горада ад падземнага водазабору «Заазерны» (са збудаваннямі 2-га ўздыму). Замена зношаных водаправодных сетак і пракладка новых сетак з ліквідацыяй тупіковых участкаў. • Развіццё цэнтралізаванай сістэмы бытавой каналізацыі горада з падачай бытавых сцёкавых вод на існуючыя ачышчальныя збудаванні штучнай біялагічнай ачысткі. Будаўніцтва сетак і каналізацыйных насосных станцый (КНС) у раёнах існуючай і новай забудовы. • Развіццё дзеючай сістэмы санітарнай ачысткі тэрыторыі горада з будаўніцтвам новага палігона ЦКА на паўночным напрамку (з забеспячэннем нарматыўнай санітарна-ахоўнай зоны). Укараненне раздзельнай сістэмы збору адходаў ад насельніцтва. • Захаванне дзеючай схемы электразабеспячэння спажыўцоў горада праз спажывецкую падстанцыю ПС Маларыта, 110/35/10 кВ, (2х10МВА) з развіццём размеркавальных сетак і збудаванняў 10 кВ. Упарадкаванне калідораў ПЛ-35 і 110 кВ з улікам фарміравання заходняга раёна шматкватэрнай забудовы. • Захаванне дзеючай схемы газазабеспячэння горада ад ГРС «Паўднёвая» ў г. Кобрыне па газаправодзе высокага ціску (Р=0,6МПа) дыяметрам 219мм. Развіццё размеркавальных газавых сетак з будаўніцтвам ГРП у новай шматкватэрнай забудове і ШРП у сядзібнай забудове. • Захаванне дзеючай цэнтралізаванай сістэмы цеплазабеспячэння горада з двума цеплакрыніцамі: кацельняй №3 і новай кацельняй у заходняй прамзоне (з яе пашырэннем па меры забудовы заходняга раёна). Перакладка цеплавых сетак з выкарыстаннем ПІ-трубаправодаў. • Развіццё дзеючай сістэмы дажджавой каналізацыі горада з улікам аховы тэрыторыі ад падтоплівання. • Расчыстка і добраўпарадкаванне вадаёма ў заходнім жылым раёне, а таксама завяршэнне работ па водным добраўпарадкаванні гарадскога парку. • Развіццё тэлефоннай сувязі горада з устаноўкай новага абсталявання і павелічэннем ёмістасці існуючых АТС. Прадугледжана заразерваваць тэрыторыю для размяшчэння пажарнага дэпо ў раёне Ласкі. Горад Маларыта валодае неабходнымі матэрыяльнымі, інтэлектуальнымі рэсурсамі для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця ў будучыні.
Першае згадванне пра горад Маларыта адносіцца да 1566 года, як пра каралеўскую вёску Рыта Малая Палескай воласці Вялікага Княства Літоўскага. У 1795 годзе ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай Маларыта ўвайшла ў склад Расіі і знаходзілася ў Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, а з 1801 года Гродзенскай губерні. Будаўніцтва чыгункі ў 1888 годзе спрыяльна адбілася на развіцці паселішча. У 1897 годзе тут пражывала 1275 жыхароў, было 203 двары, сельскае народнае вучылішча. Працавалі 2 лесапільні, шпалапрапітачны завод, цагельны завод, ветраны млын.