Ля брацкай магілы на скрыжаванні дарог Олтуш-Збураж адбыўся мітынг, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Маларыцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прысутнічала кіраўніцтва раёна, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, ідэалагічны актыў раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. На мітынгу выступілі старшыня райвыканкама Аляксандр Корж, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Паздзяйкіна, член раённага Савета ветэранаў Соф'я Якубчык, благачынны прыходаў Маларыцкай акругі Віктар Паляціла.
Ваенны камісар Маларыцкага раёна Аляксандр Каралькоў уручыў юбілейныя медалі маларытчанам, якія прымаюць актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі.
Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка.
Галіна Пракапук
Фота па спасылцы