З кожным днём усё далей сыходзіць ад нас Пераможны май 1945 года, але ў памяці нашчадкаў не цьмянее подзвіг тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся за нашу свабоду і незалежнасць.
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне Вялікай Перамогі, праходзяць сёння па ўсёй нашай краіне. Мітынг ля помніка загінулым у гады вайны землякам адбыўся і ў вёсцы Гвозніца.