Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў Указ № 316 "О подготовке и проведении праздничных мероприятий".
Дакумент прыняты ў мэтах каардынацыі дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенні на высокім арганізацыйным узроўні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.Указам створаны і зацверджаны склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта на чале з Прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.