Піліп Дзібук трапіў на ІІ Украінскі фронт, калі яму не было яшчэ і дзевятнаццаці. Яго ў адным з жорсткіх баёў параніла. Аднак пасля лячэння ў шпіталі кулямётчык зноў трапіў на фронт. Доўгачаканую перамогу сустрэў на тэрыторыі Чэхаславакіі, а дэмабілізаваўся ў званні сяржанта толькі ў 1951 годзе.
Выконваючы абавязкі ваеннага камісара Маларыцкага раёна Аляксандр Каралькоў уручыў Піліпу Дзібуку юбілейны медаль “80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Затым госці падарылі ветэрану вайны прадуктовыя наборы і кветкі, адрасавалі самыя шчырыя словы. Яны пажадалі ветэрану здароўя, бадзёрасці, светлых надзей, шчасця, сямейнай цеплыні і клопату, падзякавалі за выратаванне цэлых пакаленняў ад фашысцкай чумы, выказалі ўдзячнасць за мужнасць, стойкасць, праяўленую ў гады вайны.