Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка правёў пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
“Мы выйшлі на фінальную прамую па падрыхтоўцы да ўрачыстага юбілею. За час, які прайшоў з нашага папярэдняга пасяджэння, у краіне праведзены шэраг урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 79-й гадавіне Вялікай Перамогі. Яны прайшлі на высокім узроўні, выклікалі пазітыўны рэзананс як у грамадзян нашай краіны, так і замежных гасцей. Фактычна святкаванне Дня Перамогі дало магчымасць праверыць гатоўнасць і да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі", – сказаў Раман Галоўчанка.
Ён пазначыў ключавыя пытанні пасяджэння аргкамітэта. "Трэба засяродзіць увагу на правядзенні юбілейных святочных мерапрыемстваў непасрэдна 3 ліпеня ў сталіцы. Разгледзім канчатковы варыянт дэталізаваных канцэпцый гэтых мерапрыемстваў, задума правядзення ваеннага параду, а таксама захаванне ўсіх неабходных мер бяспекі. Акрамя таго, у ходзе пасяджэння трэба канчаткова вызначыцца з катэгорыямі замежных гасцей, якія запрашаюцца на святочнае мерапрыемства. Наколькі я ведаю, Міністэрствам замежных спраў адпаведная работа праведзена і прапановы сфарміраваны",-адзначыў прэм'ер-міністр.