На Беластоцкім напрамку савецкія войскі з баямі прасоўваліся наперад і занялі больш за 70 населеных пунктаў.
Як паведамляла Савінфармбюро, на Брэсцкім напрамку нашы войскі працягвалі весці наступальныя баі, у ходзе якіх авалодалі горадам Уладава, а таксама занялі больш за 60 іншых населеных пунктаў, у тым ліку буйныя – Гарадзішча, Замосце, Клімавічы, Чарне (6 км паўночна-ўсходней горада Брэста).
23 ліпеня 1944 года савецкія войскі вызвалілі вязняў фашысцкага канцлагера Майданек на тэрыторыі акупаванай Польшчы.