Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану
Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану
Маларыцкага райвыканкама
225903 г.Маларыта, вул.Савецкая, 36,
тэл.: 8 (01651)20059
(2 паверх будынка Маларыцкага ГДК)
Начальнік – Гарбацэвіч Людміла Уладзіміраўна
Галоўны спецыяліст– Камянчук Наталля Мікалаеўна
Рэжым работы аддзела загса
ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН
Дзень тыдня |
Час работы |
Абедзенны перапынак |
Панядзелак |
выхадны |
|
Аўторак |
з 8.00 да 17.00 гадзін |
з 13.00 да 14.00 гадзін |
Серада |
з 8.00 да 17.00 гадзін |
з 13.00 да 14.00 гадзін |
Чацвер |
з 11.00 да 20.00 гадзін |
з 14.00 да 15.00 гадзін |
Пятніца |
з 8.00 да 17.00 гадзін |
з 13.00 да 14.00 гадзін |
Субота |
з 8.00 да 16.20 гадзін |
з 14.00 да 14.20 гадзін |
Нядзеля |
выхадны |
Асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца начальнікам аддзела
кожную трэцюю сераду месяца з 8.00 да 13.00.
У аддзеле загса працуе тэлефон «гарачай лініі» - 8(01651) 2 00 59.
Па тэлефоне аддзела загса 8 (01651) 2 00 59 або пры звароце ў аддзел загса грамадзяне могуць:
- папярэдне пракансультавацца па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдачы даведак і іншых дакументаў;
- запісацца папярэдне на прыём у зручны для сябе час і дзень;
- папярэдне запісацца на рэгістрацыю заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы на канкрэтную дату і час.
Падача электронных зваротаў у Маларыцкі раенны выканаўчы камітэт ажыццяўляецца праз дзяржаўную адзіную (інтэгрыраваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і абработкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (https://обращения.бел.)
УРАЧЫСТАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ:
Урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу, нараджэння, правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу ажыццяўляецца, як правіла, у пятніцу з 8.30 да 16.30 гадзін, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00 гадзін, у суботу 8.30 да 15.30 гадзін без перапынку на абед.
Аддзел
запісу актаў грамадзянскага стану Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта
Брэсцкай вобласці(далей – аддзел загса) утвораны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
Маларыцкім раённым выканаўчым камітэтам Брэсцкай вобласці (далей –
райвыканкам), з’яўляецца яго структурным падраздзяленнем і ўваходзіць у сістэму
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства юстыцыі).
Аддзел загса па агульных пытаннях сваёй
дзейнасці падпарадкоўваецца райвыканкаму, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай
палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі.
Аддзел загса ў сваёй дзейнасці кіруецца
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь,
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, законамі Рэспублікі Беларусь,
указамі і дэкрэтамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастанаўленнямі Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства юстыцыі, рашэннямі райвыканкама і
распаражэннямі старшыні райвыканкама, Палажэннем аб аддзеле запісу актаў
грамадзянскага стану райвыканкама, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі
Беларусь.
Асноўнымі
задачамі аддзела загса з’яўляюцца:
правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя
актаў грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
аб шлюбе і сям’і ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў і
інтарэсаў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў;
забяспечанне
рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўная сямейнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
па ўмацаванню духоўных асноў сям’і і
павышэнню яе прэстыжу ў грамадстве;
прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства
Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і і парадку
рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Аддзел загса ў мэтах выканання ўскладзеных на ягозадач выконвае наступныя функцыі:
ажыццяўляе
рэгістрацыю нараджэння, смерці, заключэння шлюбу, усынаўлення (удачарэння),
устанаўлення бацькоўства (мацярынства), перамены прозвішча, уласнага імя, імя
па бацьку, скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу
да 1 верасня 1999 г., скасавання шлюбаў
па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і
спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса
Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і);
рыхтуе матэрыялы і
выносіць заключэнні аб магчымасці (немагчымасці) перамены прозвішча,
уласнага імя і імя па бацьку, накіроўвае
іх у галоўнае упраўленне юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
(далей – Галоўнае упраўленне юстыцыі);
рыхтуе матэрыялы і
складае заключэнні аб унясенні змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы
актаў грамадзянскага стану ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь;
уносіць змяненні, дапаўненні, выпраўленні ў запісы актаў
грамадзянскага стану у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
аднаўляе і анулюе
запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэнняў судоў;
забяспечвае правядзенне па жаданні бацькоў урачыстай
рэгістрацыі нараджэння дзіця і па жаданні асоб, якія ўступаюць у шлюб, ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу, а таксама
правядзенне юбілейных урачыстасцяў, якія звязаны з рэгістрацыяй актаў
грамадзянскага стану;
прыймае справаздачы сельскіх выканаўчых камітэтаў
Маларыцкага раёна (далей - сельвыканкамы), першыя і другія экземпляры запісаў
актаў грамадзянскага стану, перавярае правільнасць іх афармлення;
вядзе ва ўстаноўленым парадку улік запісаў актаў
грамадзянскага стану;
накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага
стану, якія падлягаюць статыстычнай апрацоўцы, у органы дзяржаўнай статыстыкі;
накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага
стану, не падлягаючыя статыстычнай апрацоўцы, у групу архіва органаў, якія
рэгіструюць акты грамадзянскага стану галоўнага упраўлення юстыцыі Брэсцкага
абаснога выканаўчага камітэта;
перадае ў Маларыцкі аддзел Брэсцкага абласнога упраўлення
фонда сацыяльнага захісту насельніцтва Рэспублікі Беларусь копіі запісаў актаў
аб смерці на бумажных носьбітах і ў электронным выглядзе;
прадстаўляе ў галоўнае упраўленне юстыцыі устаноўленыя
справаздачы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
забяспечвае ўлік і захоўванне першых экзэмпляраў актаў
грамадзянскага стану і іншай дакументацыі на працягу ўстаноўленых тэрмінаў;
у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь, выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану
выдае даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў
грамадзянскага стану, даведкі аб запісу акта грамадзянскага стану, даведкі аб адсутнасці запісу акта аб
заключэнні шлюбу, пасведчанні аб
рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў тэрмін, устаноўлены заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь;
выдае копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах
суда, пракуратуры, органаў крымінальнага праследавання, натарыусаў у сувязі са
знаходжаннем спраў у іх вытворчасці, а таксама консульскіх устаноў,
дыпламатычных прадстаўніцтв Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі
консульскіх функцый, органаў запісу актаў грамадзянскага стану, Міністэрства
юстыцыі, другіх дзяржаўных органаў (службовых асоб) у выпадках, прадугледжаных
заканадаўчымі актамі;
у выпадку адсутнасці адпаведнага запісу акта
грамадзянскага стану аддзел загса выдае паведамленне аб адсутнасці запісу акта
грамадзянскага стану;
вывучае і абагульняе практыку прымянення заканадаўства
Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага
стану, уносіць у галоўнае ўпраўленне юстыцыі прапановы па распаўсюджванні
станоўчага вопыту работы аддзела загса;
правярае выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь
службовымі асобамі селвыканкамаў
пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага
стану;
аказвае метадычную дапамогу службовым асобам сельвыканкамаў, якія ажыццяўляюць рэгістрацыю
актаў грамадзянскага стану, абагульняе і распаўсюджвае станоўчы вопыт іх
работы;
праводзіць лекцыі, бяседы сярод насельніцтва, выступае ў
сродках масавай інфармацыі з растлумачэннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь
аб шлюбе і сям'і, парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
аказвае насельніцтву дадатковыя платныя паслугі, звязаныя
з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
ажыццяўляе асобы ўлік заяў грамадзян па пытанні выдачы
даведак і іншых дакументаў, якія змяшчаюць факты, маючыя юрыдычнае значэнне;
забяспечвае ўлік, захоўванне і расходаванне бланкаў
пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама захоўванне
пячаці з адлюстраваннем Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь;
ажыццяўляе ўзаемадзеянне з дзяржаўнай інфармацыйнай
сістэмай «Рэгістр насельніцтва» пры ўнясенні персанальных данных фізічных асоб у парадку, прадугледжаным
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.
Вышэйшыя органы аддзела загса
Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану
Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці ўтвораны ў
адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Маларыцкім раённым выканаўчым
камітэтам, з'яўляецца яго структурным падраздзяленнем і ўваходзіць у сістэму
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел загса
падпарадкоўваецца Маларыцкаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях
рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі Рэспублікі
Беларусь.
· Маларыцкі раённы выканаўчы камітэт
Паштовы адрас: 225903, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая
вобласць, г. Маларыта,
вул. Чырвонаармейская,1
Кантактны тэлефон (факс):8 (01651) 2 00 60
Е-mail: malrik.pr@brest.by
Сайт: http://malorita.brest-region.gov.by
Рэжым работы:
Панядзелак – пятніца: з 8.00 да 17.00, перапынак: з 13.00 да 14.00.
Выхадныя дні: субота, нядзеля
· Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама
Паштовы адрас: 224030,
Рэспубліка Беларусь,
г. Брэст, пр-т Машэрава,6
Е-mail: justice@brestjust.gov.by
Тэлефон/факс
гарачай лініі: 8(0162) 30 16 16
Графік асабістага
прыёму грамадзян кіраўніцтвам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама– http://brestjust.gov.by/contacts/
· Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Паштовы адрас: 220004, Рэспубліка
Беларусь,
г. Мінск, вул. Калектарная, 10
Е-mail: kanc@minjust.by
Тэлефоны: 8(017) 200 86 87
Дзяжурны па Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь: каб. 114, тэл/факс 8(017) 200 97 55
Графік асабістага прыёму грамадзян
кіраўніцтвам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь https://minjust.gov.by/ministry/guide/