МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Кіраўніцтва // Намеснікі старшыні райвыканкама

НАМЕСНІК СТАРШЫНІ РАЙВЫКАНКАМА - СУХАРЭВІЧ АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ

15/02/2024 10:11


 (+375 1651) 2-00-40

 Аналізуе, распрацоўвае і ўкараняе агульную стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Маларыцкага раёна. Каардынуе работу структурных падраздзяленняў райвыканкама ў частцы эканамічнага развіцця Маларыцкага раёна. Арганізуе работу з кіруючымі кадрамі па накіраванню дзейнасці.

  

 Курыруе пытанні:

 эканомікі, цэнаўтварэння, маёмасных адносін, безнаяўных разлікаў, статыстыкі і аналізу;

 узаемадзеянні з банкамі ў частцы крэдытавання прамысловых арганізацый і інвестыцыйных праектаў;

 прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці;

 страхавой дзейнасці, дзяржаўных знакаў і каштоўных папер;

 знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязей;

 прамысловасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці;

 гандаль, паслуг насельніцтву, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання);

 развіцця тавараправоднай сеткі;

 рэалізацыі праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь;

 рэфармаванні дзяржаўных арганізацый і арганізацый з доляй дзяржавы;

 абароны правоў спажыўцоў;

 грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў і наймальнікаў;

 узаемадзеянні з грамадска-кансультатыўнай (экспертнай) радай па развіцці прадпрымальніцтва;

 размяшчэння вонкавай рэкламы на тэрыторыі Маларыцкага раёна;

 функцыянавання фінансавай сістэмы на рэгіянальным узроўні;

 своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемым галінам;

 скарачэнні неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасярэдніцтва;

 рэгуляванні дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў;

 навукова-тэхнічнага прагрэсу;

 развіцця інавацыйнай дзейнасці і інтэлектуальнай уласнасці;

 выкананне сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна;

 занятасці насельніцтва;

 энергазберажэння;

 нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў;

 лічбавай эканомікі.

  

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

 аддзела статыстыкі Маларыцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці;

 адкрытага акцыянернага таварыства «Маларыцкі кансерваваагароднінасушыльны камбінат»;

 Маларыцкага раённага спажывецкага таварыства;

 сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «КварцМелПром»;

 філіяла Беларускага рэспубліканскага унітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Маларыцкім раёне;

 упраўленні па рабоце з плацельшчыкамі па Маларыцкім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кобрынскім раёне;

 Маларыцкага бюро Кобрынскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;

 унітарнага вытворчага прадпрыемства «Дыёна» Грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»;

 раённай рады па працоўных і сацыяльных пытаннях;

 галіновых прафсаюзаў;

 па маніторынгу захавання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай і прамысловай) у падведамных арганізацыях.

  

Узначальвае:

 камісію па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) і выкананні плацежнай дысцыпліны;

 камісію для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;

 камісію для правядзення конкурсу па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў падпраграмы 8 «Якасць і даступнасць бытавых паслуг» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады»;

 камісію па кантролі за выкананнем здзелак па распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю;

 мабільную групу (для аператыўнага выяўлення, прафілактыкі і ўстаранення парушэнняў заканадаўства аб ахове працы і папярэджання няшчасных выпадкаў у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, арганізацыях малога прадпрымальніцтва);

 камісію па ўзгадненні дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) з адной крыніцы;

 камісіі па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў і кантролі за своечасовым пагашэннем запазычанасці за спажываныя энергарэсурсы;

 рабочую групу па правядзенні абследавання сховішчаў;

 рабочую групу па правядзенні маніторынгу сітуацыі ў праблемных арганізацыях прамысловасці (за выключэннем прамысловасці будматэрыялаў і перапрацоўчых галін);

 рабочую групу па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Маларыцкага раёна;

 раённую камісію па ахове працы;

 

Савет па развіццю прадпрымальніцтва пры Маларыцкім райвыканкаме;

 рабочую групу па правядзенні маніторынгу навядзення парадку на аб'ектах і прылеглых тэрыторыях у падведамных арганізацыях;

 экспертную камісію (па разглядзе прадстаўленых беспрацоўнымі тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў (бізнес-планаў) эфектыўнасці арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці).

 

 Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:

 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «А стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці»;

 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый»;

 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»;

 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2017 г. № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі»;

 Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»;

 Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «А дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»;

 Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»;

 Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

  

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання:

 Дзяржаўнай праграмы «Малае і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2021 г. № 56;

 Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2021 г. № 348;

 Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021–2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. № 777.

  

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

 аддзела эканомікі райвыканкама;

 упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў удасканалення сістэмы аплаты працы і нарміравання працы ў галінах эканомікі, працоўных адносін, занятасці).

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі