тэлефон (+375 1651) 2-00-50
Ажыццяўляе кіраўніцтва будаўнічай, паліўна-энергетычнай комплексамі і дарожнай гаспадаркай Маларыцкага раёна, жыллёва-камунальнай гаспадаркай, транспартам і сувяззю. Каардынуе дзейнасць службаў па прадухіленні і ліквідацыі наступстваў аварый і стыхійных бедстваў, уключаючы пытанні ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Арганізуе работу з кіруючымі кадрамі па накіраванні дзейнасці.
Курыруе пытанні:
будаўнічай дзейнасці, архітэктуры, горадабудаўніцтва і жыллёвага будаўніцтва;
фарміравання і рэалізацыі палітыкі ў галіне энергазберажэння;
энергетыкі і энергазберажэння незалежна ад формы ўласнасці арганізацыі;
дарожнай дзейнасці, інфраструктуры прыдарожнага сэрвісу, бяспекі дарожнага руху;
сувязі і інфарматызацыі;
добраўпарадкавання;
будаўніцтва аўтазаправачных станцый;
размеркаванне фондаў драўніны для фізічных асоб на рамонт жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, будаўніцтва і рэканструкцыю жылля;
міжнароднага супрацоўніцтва ў курыруемых галінах;
выкананне сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна па курыруемых галінах;
збору (перапрацоўкі, утылізацыі) другасных матэрыяльных рэсурсаў і камунальных адходаў;
своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемым галінам;
работы арганізацый чыгуначнага, аўтамабільнага транспарта, сувязі;
дзяржаўнай памежнай палітыкі;
па маніторынгу захавання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай і прамысловай) у падведамных арганізацыях.
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
камунальнага унітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Маларыцкае ЖКГ»;
філіяла камунальнага унітарнага прадпрыемства «Брэстаблдорбуд» Маларыцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 179;
дзяржаўнага унітарнага вытворчага прадпрыемства «Маларыцкае ПМС»;
філіял «Перасоўная механізаваная калона № 8 (г.Маларыта)» дзяржаўнага унітарнага вытворчага прадпрыемства «Брэствадбуд»;
дзяржаўнага унітарнага будаўнічага прадпрыемства «Маларыцкая ПМК-20»;
філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Брэстэнерга» Маларыцкія раённыя электрычныя сеткі;
Маларыцкай раённай энергагаз інспекцыі Брэсцкага аддзялення дзяржаўнай установы «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» па Брэсцкай вобласці;
Маларыцкага раёна газазабеспячэння філіяла «Кобрынскае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»;
камунальнага ўнітарнага праектна-вытворчага архітэктурна-планіровачнага прадпрыемства «Архбюро» г. Маларыта;
Маларыцкага ўчастка электрасувязі Брэсцкага занальнага вузла электрасувязі;
Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС;
галіновых прафсаюзаў;
цэха паштовай сувязі галаўнога падраздзялення Брэсцкага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белпошта»;
аўтакасы адкрытага акцыянернага таварыства «Брэсцкі аўтобусны парк»;
чыгуначнай станцыі Маларыта транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Узначальвае:
камісію па надзвычайных сітуацыях;
камісію па бяспецы дарожнага руху;
камісію па ўстанаўленні статусу грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый;
камісію па арганізацыі і правядзенні конкурсаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг (выкананне работ), якія прадстаўляюцца на конкурснай аснове;
камісію па праверцы выканання грамадзянамі работ па капітальным рамонце і рэканструкцыі жылых памяшканняў, будаўніцтве інжынерных сетак, узвядзенні гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, якія праводзяцца з выкарыстаннем ільготнага крэдыту;
камісію па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі Маларыцкага раёна;
камісію для правядзення агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый;
камісію па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка ў Маларыцкім раёне;
грамадскую камісію па жыллёвых пытаннях пры райвыканкаме;
пастаянна дзеючую камісію па разглядзе пытанняў выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету, за выключэннем зямель сельскагаспадарчага прызначэння;
пастаянна дзеючую камісію па праверцы кансервацыі грамадзянамі не завершаных будаўніцтвам жылых дамоў, дач і добраўпарадкавання зямельных участкаў;
пастаянна дзеючую камісію па падрыхтоўцы рашэнняў адносна капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў;
пастаянна дзеючую камісію па развіццю веласіпеднага руху;
пастаянна дзеючую камісію для прыёмкі выкананых работ;
раённую міжведамасную камісію па разглядзе пытанняў прызнання жылых памяшканняў непрыдатнымі для пражывання або неадпаведнасці іх санітарным і тэхнічным патрабаванням, якія прад'яўляюцца да жылых памяшканняў;
пастаянна дзеючую камісію па прыёмцы ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва, якія фінансуюцца фізічнымі асобамі;
пастаянна дзейную камісію для падрыхтоўкі рашэнняў па самавольных пабудовах.
Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:
Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый»;
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»;
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «А дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»;
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»;
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны»;
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 8 «Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны».
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання:
Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021–2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 2021 г. № 159;
Дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» на 2021–2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2021 г. № 51;
Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021–2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 28 студзеня 2021 г. № 50;
Дзяржаўнай праграмы «Транспартны комплекс» на 2021–2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2021 г. № 165;
Дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі» на 2021–2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2021 г. № 212;
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.