МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

АБ'ЯВЫ аб здачы арэнднага жылля

28/02/2024 11:18

 1. «Маларыцкі райвыканкам здае па дамове найму арэнднае жылое памяшканне камунальнага жыллёвага фонду, размешчанае па адрасе:

- г. Маларыта, вул. Паркавая, д. 9, кв. 2, агульнай плошчай 53,9 кв.м, добраўпарадкаваная двухпакаёвая кватэра, размешчана на 1м паверсе 5ці павярховага шматкватэрнага жылога дома, плата за наём дадзенага жылога памяшкання складзе 129 руб. 36 кап. (без уліку паніжальнага каэфіцыента) штомесяц плюс плата за жыллёва-камунальныя паслугі згодна з спажываннем.

Прадастаўленне жылога памяшкання будзе ажыццяўляцца для асобнай катэгорыі грамадзян у адпаведнасці з абзацамі другім, трэцім, пятым - сёмым пункта 1 артыкула 111 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а менавіта:

- суддзяў, пракурорскіх работнікаў, дзяржаўных служачых згодна з пералікам пасад, якія даюць права на атрыманне арэнднага жылля, што вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

- маладых рабочых (служачых), спецыялістаў, якія атрымалі адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, якія прыбылі па размеркаванні, накіраваных на работу ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага);

- працаўнікоў пры прызначэнні на пасаду ў выпадку іх пераезду з іншага населенага пункта пры ўмове, што з ліку працаўнікоў у дадзеным населеным пункце для заняцця вакансіі няма раўнацэннай замены;

- асоб, накіраваных на работу ў арганізацыі ў адпаведнасці з дагаворам аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту або дагаворам аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі на платнай аснове, вучоных, а таксама прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі і работнікаў арганізацый культуры;

- катэгорый грамадзян, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Парадак прадастаўлення жылога памяшкання, напрамкі хадайніцтваў з дадаткам адпаведных дакументаў, устаноўлены ў адпаведнасці з артыкулам 112 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2014 г. № 1297 "Аб прадастаўленні арэнднага жылля".

Заўвага: пры прадастаўленні арэндных жылых памяшканняў, указаных у абзацах другім і трэцім часткі першым падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.04.2020 № 121 "Аб жыллёвых адносінах" пры ўстанаўленні памеру платы за карыстанне арэндным жыллём у адпаведнасці з адпаведнасці заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  Заявы грамадзян прымаюцца ў перыяд з 01.03.2024 па 15.03.2024 (уключна) службай «Адно акно» Маларыцкага райвыканкама (г. Маларыта, вул. Чырвонаармейская, 1, 1-шы паверх, тэл. для даведак: 8(01657) 2 20061, 20031): у працоўныя дні з 08.00 да 17.00 (серада з 8.00 да 20.00) акрамя выходных і святочных дзён.

Тэрмін разгляду заявы - 1 месяц.

Для папярэдняга агляду жылога памяшкання магчыма звярнуцца ў КУМВП ЖКГ «Маларыцкая ЖКГ» (г. Маларыта, вул. Савецкая, 116) – кантактны тэлефон 8 (01651) 61275. 

Даведачна паведамляем, што арэнднае жыллё не падлягае перадачы ва ўласнасць, абмену, раздзелу, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.».

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі