МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger

Рынак працы Маларыцкага раёна

РЫНАК ПРАЦЫ МАЛАРЫЦКАГА РАЁНА

У 2023 г. у садзейнічанні занятасці мела патрэбу 504 чалавека. Пры садзейнічанні службы занятасці ў 2023 г.:

працаўладкавана 397 чалавек, што склала 78,8 % ад тых, хто меўпатрэбу ў працаўладкаванні;

працаўладкавана 68 беспрацоўных, што склала 47,6 % ад беспрацоўных, якія меліпатрэбу ў працаўладкаванні;

працаўладкавана з ліку беспрацоўных з дадатковымі гарантыямі занятасці 26 чалавек або 66,7 % ад тых, хто меўпатрэбу ў працаўладкаванні сярод такіх асоб;

на прафнавучанне накіраваны 11 беспрацоўных, удзельная вага накіраваных склала 7,7 % ад колькасці беспрацоўных, якія мелі патрэбу ў працаўладкаванні;

удзельная вага беспрацоўных грамадзян, накіраваных на навучанне па заяўках наймальнікаў, якія гарантуюць іх наступнае працаўладкаванне, склала 92 %;

у грамадскіх работах, якія мелі аплату,  прынялі ўдзел 80 беспрацоўных.

На 01.01.2024 узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,2%.

Колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы раёна за2023 г.,  склала 8443 чалавека, тэмп росту занятых у эканоміцы – 96,3 %.

На 01.01.2024 наймальнікамі раёна заяўлена аб наяўнасці 272 вакансій, з іх 158 вакансій па працоўных прафесіях.

Інфармацыя аб наяўнасці свабодных працоўных месцах змяшчаецца ў агульнарэспубліканскім банку дадзеных аб наяўнасці свабодных працоўных месцаў (вакансій) на партале дзяржаўнай службы занятасці (www.gsz.gov.by).



ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі