МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Cацыяльная сфера // Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану

Маларыцкага райвыканкама

225903 г.Маларытавул.Савецкая, 36,

тэл.: 8 (01651)20059
(2 
паверх будынка Маларыцкага ГДК)

Начальнік – Гарбацэвіч Людміла Уладзіміраўна

Галоўны спецыяліст– Камянчук Наталля Мікалаеўна 

Рэжым работы аддзела загса 

ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

 Дзень тыдня

Час работы

Абедзенны перапынак

Панядзелак

выхадны

Аўторак

з 8.00 да 17.00 гадзін

з 13.00 да 14.00 гадзін

Серада

з 8.00 да 17.00 гадзін

з 13.00 да 14.00 гадзін

Чацвер

з 11.00 да 20.00 гадзін

з 14.00 да 15.00 гадзін

Пятніца

з 8.00 да 17.00 гадзін

з 13.00 да 14.00 гадзін

Субота

з 8.00 да 16.20 гадзін

з 14.00 да 14.20 гадзін

Нядзеля

выхадны

Асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца начальнікам аддзела

кожную трэцюю сераду месяца з 8.00 да 13.00.

У аддзеле загса працуе тэлефон «гарачай лініі» -  8(01651) 2 00 59.

Па тэлефоне аддзела загса 8 (01651) 2 00 59 або пры звароце ў аддзел загса грамадзяне могуць:

папярэдне пракансультавацца па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдачы даведак і іншых дакументаў;

- запісацца папярэдне на прыём у зручны для сябе час і дзень;

папярэдне запісацца на рэгістрацыю заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы на канкрэтную дату і час.

          Падача электронных  зваротаў у Маларыцкі раенны выканаўчы камітэт ажыццяўляецца праз дзяржаўную адзіную (інтэгрыраваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку  і  абработкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (https://обращения.бел.) 

УРАЧЫСТАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ:

Урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу, нараджэння, правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу ажыццяўляецца, як правіла, у пятніцу з 8.30 да 16.30 гадзін, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00 гадзін, у суботу 8.30 да 15.30 гадзін без перапынку на абед.

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці(далей – аддзел загса) утвораны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Маларыцкім раённым выканаўчым камітэтам Брэсцкай вобласці (далей – райвыканкам), з’яўляецца яго структурным падраздзяленнем і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства юстыцыі).

         Аддзел загса па агульных пытаннях сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца райвыканкаму, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі.

         Аддзел загса ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, законамі Рэспублікі Беларусь, указамі і дэкрэтамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастанаўленнямі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства юстыцыі, рашэннямі райвыканкама і распаражэннямі старшыні райвыканкама, Палажэннем аб аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

 

Асноўнымі задачамі аддзела загса з’яўляюцца:

правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў і інтарэсаў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў;

 забяспечанне рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўная сямейнай палітыкі Рэспублікі Беларусь па ўмацаванню  духоўных асноў сям’і і павышэнню яе прэстыжу ў грамадстве;

прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь  аб шлюбе і сям’і і парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Аддзел  загса ў мэтах выканання ўскладзеных на ягозадач выконвае наступныя функцыі:

 

ажыццяўляе рэгістрацыю нараджэння, смерці, заключэння шлюбу, усынаўлення (удачарэння), устанаўлення бацькоўства (мацярынства), перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, скасавання шлюбаў па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 г.,  скасавання шлюбаў па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і);

 

рыхтуе матэрыялы і выносіць заключэнні аб магчымасці (немагчымасці) перамены прозвішча, уласнага  імя і імя па бацьку, накіроўвае іх у галоўнае упраўленне юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (далей – Галоўнае упраўленне юстыцыі);

 

рыхтуе матэрыялы і складае заключэнні аб унясенні змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

уносіць змяненні, дапаўненні, выпраўленні ў запісы актаў грамадзянскага стану у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

аднаўляе і  анулюе запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэнняў судоў;

забяспечвае правядзенне па жаданні бацькоў урачыстай рэгістрацыі нараджэння дзіця і па жаданні асоб, якія ўступаюць у шлюб,  ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу, а таксама правядзенне юбілейных урачыстасцяў, якія звязаны з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;

прыймае справаздачы сельскіх выканаўчых камітэтаў Маларыцкага раёна (далей - сельвыканкамы), першыя і другія экземпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, перавярае правільнасць іх афармлення;

вядзе ва ўстаноўленым парадку улік запісаў актаў грамадзянскага стану;

накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, якія падлягаюць статыстычнай апрацоўцы, у органы дзяржаўнай статыстыкі;

накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, не падлягаючыя статыстычнай апрацоўцы, у групу архіва органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану галоўнага упраўлення юстыцыі Брэсцкага абаснога выканаўчага камітэта;

перадае ў Маларыцкі аддзел Брэсцкага абласнога упраўлення фонда сацыяльнага захісту насельніцтва Рэспублікі Беларусь копіі запісаў актаў аб смерці на бумажных носьбітах і ў электронным выглядзе;

прадстаўляе ў галоўнае упраўленне юстыцыі устаноўленыя справаздачы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

забяспечвае ўлік і захоўванне першых экзэмпляраў актаў грамадзянскага стану і іншай дакументацыі на працягу ўстаноўленых тэрмінаў;

у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану

выдае даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, даведкі аб запісу акта грамадзянскага стану,  даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу,  пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў тэрмін, устаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

выдае копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах суда, пракуратуры, органаў крымінальнага праследавання, натарыусаў у сувязі са знаходжаннем спраў у іх вытворчасці, а таксама консульскіх устаноў, дыпламатычных прадстаўніцтв Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый, органаў запісу актаў грамадзянскага стану, Міністэрства юстыцыі, другіх дзяржаўных органаў (службовых асоб) у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;

у выпадку адсутнасці адпаведнага запісу акта грамадзянскага стану аддзел загса выдае паведамленне аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану;

вывучае і абагульняе практыку прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, уносіць у галоўнае ўпраўленне юстыцыі прапановы па распаўсюджванні станоўчага вопыту работы аддзела загса;

правярае выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь службовымі асобамі  селвыканкамаў пры  рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

аказвае метадычную дапамогу службовым асобам  сельвыканкамаў, якія ажыццяўляюць рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, абагульняе і распаўсюджвае станоўчы вопыт іх работы;

праводзіць лекцыі, бяседы сярод насельніцтва, выступае ў сродках масавай інфармацыі з растлумачэннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

аказвае насельніцтву дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;

ажыццяўляе асобы ўлік заяў грамадзян па пытанні выдачы даведак і іншых дакументаў, якія змяшчаюць факты, маючыя юрыдычнае значэнне;

забяспечвае ўлік, захоўванне і расходаванне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама захоўванне пячаці з адлюстраваннем Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляе ўзаемадзеянне з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмай «Рэгістр насельніцтва» пры ўнясенні персанальных данных фізічных асоб у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

 

выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.

Вышэйшыя органы аддзела загса

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці ўтвораны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Маларыцкім раённым выканаўчым камітэтам, з'яўляецца яго структурным падраздзяленнем і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел загса падпарадкоўваецца Маларыцкаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

·        Маларыцкі раённы  выканаўчы камітэт 

Паштовы адрас:  225903, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Маларыта,

вул. Чырвонаармейская,1

Кантактны тэлефон (факс):8 (01651) 2 00 60

Е-mail malrik.pr@brest.by

Сайт: http://malorita.brest-region.gov.by

Рэжым работы:

Панядзелак – пятніца: з 8.00 да 17.00,  перапынак: з 13.00 да 14.00.

Выхадныя дні: субота, нядзеля

 

·        Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама

 

Паштовы адрас: 224030, Рэспубліка Беларусь,

г. Брэст,  пр-т Машэрава,6

Е-mail:  justice@brestjust.gov.by

Тэлефон/факс гарачай лініі: 8(0162) 30 16 16

Графік асабістага прыёму грамадзян кіраўніцтвам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама  http://brestjust.gov.by/contacts/

 

 

·    Міністэрства юстыцыі  Рэспублікі Беларусь

Паштовы адрас: 220004, Рэспубліка Беларусь,

г. Мінск,  вул. Калектарная, 10

Е-mail: kanc@minjust.by

Тэлефоны:  8(017) 200 86 87

Дзяжурны па Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь: каб. 114,  тэл/факс  8(017) 200 97 55

Графік асабістага прыёму грамадзян кіраўніцтвам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь https://minjust.gov.by/ministry/guide/

 



ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі